Рэгістрацыя для ўдзелу ў сустрэчы "Жанчыны разам" - 07/09/2022
Запрашаем на чарговую сустрэчу з новага цыклу Жанчыны разам - "Цікаўнасць да жыцця".
7 верасня (серада), 18:00
Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
УДЗЕЛ - бясплатны па рэгістрацыі праз анкету

Пасля невялікага перапынку зноў сустракаемся, каб ствараць. Калі на мінулай сустрэчы мы ўбачылі форму ўласнай сілы разбурэння, то ўжо ў гэты раз пойдзем у напрамку стварэння новага і кантакту з жыццём. Працягваючы даследаваць розныя грані цікаўнасці да жыцця, візуалізуем нашу сэксуальнасць і жаданне жыць смачна.

Механіка сустрэчы: кожная сустрэча - гэта група падтрымкі для беларусак, якія пражываюць у Польшчы. Гэта жаночае кола ўзаемадапамогі, цёплых зносін і магчымасці падзяліць досведам жыцця ў новай краіне. Кожная сустрэча прадугледжвае знаёмства, інфармацыю, звязаную з агульнай тэмай сустрэчы і індывідуальныя ці сумесныя практыкаванні, якія дапамогуць лепш пазнаць сябе і знайсці новыя спосабы рэагавання і адаптацыі. У перапынку заўсёды ёсць магчымасць выпіць гарбату ці каву і пагутарыць за межамі круга.

На сустрэчах будзем вучыцца заўважаць таксічныя перажыванні і правядзём вялікую дэтаксікацыю. Кожная сустрэча - гэта знаёмства з сабой і з выдатнымі жанчынамі, удзельніцамі сустрэч. Марта Скугарава (псіхатэрапеўтка і мадэратарка сустрэчаў) і Кацярына Кузіна (інструктарка ёгі) забяспечаць далікатную і бяспечную атмасферу, падрыхтуюць практыкаванні і правядуць праз працэс эмацыйнай дэтаксікацыі.

Каб прыняць удзел у сустрэчах для жанчын неабходна запоўніць анкету ніжэй.

Лічба месцаў абмежаваная - з Вамі скантактуюцца праз email (УВАГА! Чаcам нашыя e-mail-ы трапляюць у спам, таму правярайце яго таксама)
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Next
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This form was created inside of Fundacja "Białoruski Dom". Report Abuse